понедельник, 10 октября 2011 г.

немного о внутренностях

Што бывае ў траўні?
Вось ты і пераканалася,
што бывае ў траўні
з матэрыяй,
якую ўмоўна называюць
часам:

заўтра я любіў цябе,
учора мы сустрэнемся,
мы яшчэ памерлі,
мы ужо не нарадзіліся.



и ещё чуточку о том,что внутри:

Грынвіцкі мерыдыян
Я думаў:
Гэта дзіцячая забава -
пераступіць цераз медны пасак
мерыдыяну і
апынуцца
ў заходнім паўшар'і ,
але, зрабіўшы гэты крок ,
раптам зразумеў :
ты засталася ва ўсходнім ,
і мне зрабілася
страшна.

Комментариев нет:

Отправить комментарий